epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Шукаць і блукаць

Шукаць і блукаць —

не знайсці горшай долі

Тады, калі шоры

вісяць на вачах,

Тады, калі ветру

шукаеш у полі,

Калі заблудзіўся

ў уласных грахах.

 

Шукаць і блукаць

можна плённа, змястоўна,

Тады, калі вабіць

бязмежная сінь,

Калі заблудзіўся

ў здзяйсненнях духоўных,

Калі сэрца ў пошуку

творчых вяршынь.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.