epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сум глыбокі

Што ж ты, вёсачка мая,

Ў безгалоссі тонеш?

Змова ці віна чыя?

Болем нас палоніш.

 

Не выходзяць сустракаць

Хлопцы — рукі ў бокі.

Спеў дзявочых не чуваць,

Толькі сум глыбокі.

 

Ні жанчынак гаваркіх,

Ні мужчынскіх «сходак».

Быў асобай кожны з іх,

Кожны — самародак.

 

Тое ўсё пайшло на злом,

Паліць сэрца роздум.

Сёння — ў кожнага дыплом,

Ён — яшчэ не розум.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.