epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сум павіс у лесе

Кастрычнік...

Сум павіс у лесе,

Пяшчоты сонечнай няма.

Натурылася паднябессе,

Здалёку дыхае зіма.

 

Хацеў бы схлусіць,

ды не схлусіш —

Былое прыйдзе толькі ў сны.

І блізка локаць,

ды не ўкусіш,

Вітаць зіму міжволі мусіш —

Чакаць не прычакаць вясны.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.