epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сумная замалёўка

Жыве сяло —

Усё ў парадку,

Наўскраі гэтага сяла

Стаіць пахіленая хатка,

Ў зямлю якая урасла.

 

А побач —

Бабка гаспадынька,

У крук сагнулася

З кійком.

Здаецца,

Што яна з будынкам

Ў зямлю кіруецца цішком.

 

Тут — курка

Каля ног сакоча,

Яна за бабку маладзей...

Павісла тут

Жыцця прадночча —

Без варыянтаў,

Без надзей.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.