epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сумны адліў

Прыліў быў шумны, яркі, гаманлівы,

І сэрца унісоніла з прылівам.

Я ў шумны час прыліва быў шчаслівы,

Адораны быў шчодра гэтым дзівам.

 

О як ўсё канчаецца імгненна

І сёння гэта мне, на жаль вядома —

На скронях засталася хваляў пена,

Ад хваляў часу засталася стома.

 

Прыліў адвіраваў вясёлы, тлумны,

Быццам прыход вясны, як вецер вольны.

І вось ужо адліў пачаўся сумны

І цягне за сабой мяне няўмольна.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.