epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сумны жарт

З чужых мазгоў

мы пішам свой дыктант,

Мы п’ём і п’ём

самападмана чашу.

Мы ў бессмяротнасць верым,

Але Кант

Сказаў, што ўсё смяротна,

Апроч часу.

 

І стала менш

утульна на зямлі,

Бо хутка давядзецца

скласці рукі,

Як тыя, хто

сваё ўжо аджылі,

Без Кантавых

Страшылак і навукі.

 

Каму патрэбна

твая праўда, Кант?

Я жыў больш-менш

Дагэтуль бесклапотна,

А колішні філосаф-дылетант

Пазбавіў нас

надзеі ў бессмяротнасць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.