epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сумую...

Сумую па конях,

Сумую...

Збяднела жыццё без каня

У сэрцы ўспаміны шаную,

Калі я быў з коньмі штодня.

 

Станоўчага ў лёсе —

не густа,

Век конскі кароткі,

прабач.

Прыеду у вёску —

і пуста,

Самотна і горка, хоць плач.

 

Мы жорстка

да жорсткасці крочым

Ад чуласці, ад дабрыні.

Шчымліва вышукваюць вочы —

А раптам сярод гэтай ночы

Сустрэнецца хтось на кані.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.