epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Супадзенне

Душыць дум перавясла

Горла стомленых дзён:

Хоць бы зорка не згасла —

Маёй творчасці плён.

 

Мушу несці ў дарогу

Ўвесь свой лёс на гарбе.

Мне бы злосць у падмогу

На самога сябе.

 

І бязлітаснасць духу,

І душы бізуны.

Для далейшага руху

Ой, згадзяцца яны.

 

Шкадаваў сябе мала,

А цяпер — менш таго.

Ўсё жыццё супадала

З рытмам сэрца майго.

 

Ад няўдач маіх — горка,

Сёння ўдачы — радзей.

Не згасай, мая зорка,

Над дарогай надзей.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.