epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Суперперамога

Жыць — цяжкая праца,

З соллю на спіне.

Жыць і не змагацца —

Гэта не па мне!

 

Ворагі? Нікога!

Тут інакшы бой:

Суперперамога —

Над самім сабой.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.