epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Супраць ветру

Ісці супраць ветру за гонар мы лічам,

Галовы нам круціць падзеяў віраж.

Што нас там чакае? І што там нас кліча?

Амбіцыі? Мэты? Адкрыцці? Кураж?

 

А вецер нярэдка мяняе напрамак

І дзьме ўжо не ў грудзі, а ў бок ці спіну.

І што? Нам крутнуцца да ветру таксама,

Каб толькі падняць самалюбству цану?

 

Так круціцца флюгер, ад ветру залежны

Ці лісце асенняе ў нас каля ног.

А свет вакол нас, таямнічы, бязмежны,

Штодня прапануе нам безліч дарог.

 

Ісці «супраць ветру» — тут вобраз у словах,

І ўсё ж, вельмі важна, не проста ісці,

А не адступаць на шляхах незнаёмых,

Свой «вецер» знайсці, свае мэты ў жыцці.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.