epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сустракаюць па адзёжцы

Пішу, каракулю, ды праўлю,

Адказнасць вісне на гарбе,

Авось яшчэ каго услаўлю,

Альбо зняслаўлю сам сябе.

 

Ступаю па нябачнай сцежцы,

Сяджу з сякерай на суку.

Ўсіх сустракаюць па адзёжцы.

Мяне — па першаму радку.

 

А па апошняму праводзіць

Ці пляск далоневы, ці свіст...

Дзяцей жанчына ў муках родзіць,

Як родзіць вершы чысты ліст.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.