epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сувязь часоў

Ва ўсе часы знаходзіліся каты,

Якіх п’яніў і вабіў пах крыві.

Ішлі невінаватыя за краты,

Стралялі рэвалюцыі салдаты

Пад лозунгам аб дружбе і любві.

 

У памяці чамусьці век кароткі...

Жывём мы сёння без агню ў вачах.

І нематой хварэюць нашы глоткі,

І ходзім па касцях забітых продкаў,

Гаворым шэптам, галава — ў плячах.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.