epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Свая чароўнасць

Праменіў небасхіл

блакітным вокам,

І сонейка пяшчоцілася —

Цуд!

Ды хмарнасць пачарнелая здалёку

Знянацку разам з ветрам —

тут як тут.

 

І вось ужо ўладарыць навальніца,

Між хмараў раптам

грымнуў гром, зароў,

Ды навальніца хутка праімчыцца,

Як і улада ўсіх уладароў.

 

У навальніц усіх адно —

Раптоўнасць,

Яны — то тут,

то зноўку не відны.

У іх усё-ткі ёсць

свая чароўнасць,

Горш дождж за навальніцу абкладны.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.