epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Свае шляхі

Хоць золатам

наўкола вымасці

Дарогі ўсе —

хоць шоўкам высцелі,

Духоўна ж творчыя

Магчымасці

Па іх не пойдуць

за адкрыццямі.

 

Дарогі,

Іншымі стаптаныя,

Для паслядоўнікаў —

бясплодныя.

Для творчасці

заўжды жаданыя

Свае шляхі —

Першапраходныя.

 

Вунь колькі творцаў,

што з прылежнасцю,

Свой шлях

шукаюць засяроджана.

Хоць творчасць

слынная бязмежнасцю,

Ўсё ходжана ў ёй,

Пераходжана.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.