epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сваё і чужое

Разумець я ваш боль магу,

Адчуваць —

Ні за што і ніколі.

Як і вы, у сваю чаргу,

Не адчуеце нечага болю.

 

Можна ў грудзі лупіць кулаком:

«Я ваш боль

на сябе ўзяць гатовы!..»

І прызнацца сабе цішком —

Боль не возьмуць чужыя словы.

 

Нашы слёзы — жывая вада,

Ў іх і страты,

і нашы нягоды.

Нам баліць і чужая бяда

На гады...

А свой боль — назаўсёды.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.