epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сваё імгненне

Ідзе насустрач

незнаёмая дзяўчына,

Не, не ідзе — яна плыве,

здаецца мне.

Услед гляджу —

не аглянуцца немагчыма,

Аслупянеў зачараваны,

нібы ў сне.

 

Я ўсё глядзеў услед

на грацыёзнасць гэту,

І так шкада,

што не сустрэнемся мы зноў.

І я гатовы быў ляцець

хоць на край свету

За незнаёмкай без ваганняў і прадмоў.

 

Не паляцеў і не пабег,

стаяў застылы,

Відаць, таму, што ў нас

у кожнага свой час,

Сваё імгненне —

і тады кахання крылы

Нясуць насустрач,

назаўжды яднаюць нас.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.