epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Свядомасць

Дзіцяці Бог гняздзечка ўе

З пяшчоты, ласкі.

Ёсць мама і любоў яе,

Ёсць цацкі, казкі.

 

А вось прыйшла і маладосць,

А з ёй — дылемы.

І хоць пакуль што мама ёсць,

Але й праблемы.

 

А ў сталасці на ўсе бакі

Гадоў аблога.

І нашых ведаў груз цяжкі,

І нашы сталыя грахі

Прад лікам Бога.

 

Няўмольнасць існасці спрадвек,

Прысуд уласны —

Чым больш свядомы чалавек,

Тым больш няшчасны.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.