epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Святая

О мова беларуская святая!

На ёй спявалі калыханку мне,

Усіх яна ласкава прывітае,

Усіх яна гасцінна прыхіне.

 

У ёй і гістарычныя паданні,

Нацыянальны наш аўтарытэт,

На ёй спрадвек спяваюць пра каханне,

На ёй і гімн дзяржавы чуе свет.

 

Трымаю я праклён напагатове,

Вам вельмі ведаць хочацца, які?

«Хто лаецца на беларускай мове,

Няхай у тых адсохнуць языкі».



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.