epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Святая справа

24 верасня 2016 года ў Лагойску

адкрыта бронзавая выява

Маці Божай Лагойскай,

работы скультара

Уладзіміра Слабодчакава

 

Сведкі мы — у нашым часе

Здейснена святая справа:

Над Лагойскам узнялася

Маці Боскае выява

 

Узнялася дзіўным ростам,

Светлым сімвалам цудоўным.

Каб па-над жыццём няпростым

Узняліся й мы духоўна.

 

Хай любоў да бліжніх будзе

Ў кожным сэрцы поўнай мерай!..

Крочаць да Святыні людзі

Наталіцца чыстай верай.

25.ІХ.2016 г.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.