epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Святкуй ці вый

Мой час! Ты быў маім і я

Шпынаў цябе на лева й права.

Лічыла маладосць мая,

Калі ўжо жыць, дык жыць рухава.

 

І я, пакуль быў малады,

Свой час агуліў, а не важыў.

А вось калі мае гады

Ссівелі, я і не заўважыў.

 

Мой час! Маім ты быў... ніколі,

Ты — над усімі, ты — нічый,

Ты — паза долі і нядолі,

Ты — «глух і нем», святкуй ці вый.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.