epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Святкуе ноч

Лунае месяца святло

І прывіднасцю ноч чаруе.

А лесу чорнае крыло

Па-свойму гэту ноч святкуе.

 

Тут цені непрыкметна ткуць

Карункаў вязь для лесавічкі.

І ў цемры лесу можна чуць

Соў таямнічых пераклічку.

 

І хоць святкуе ноч, не дзень,

Пад месяцам заўважыць можна,

Што тут жывуць святло і цень,

Як і ў жыцці, і ў лёсе кожным.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.