epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Святло

О-о! Няпроста ісці па жыцці,

Пажадана —

Не проста ісці,

Сэнс жыцця — не губляць, а знаходзіць,

Мэта мэтаў —

Сябе ў ім знайсці.

 

Лёгка есці і піць за сталом,

Трэба мужнасць ісці напралом

Да вяршыні —

Хай недасягальнай,

Сцены цяжкасцяў.

«Мацаць» ілбом.

 

Вунь, святло за апошняй сцяной,

А жыццё?

А жыццё за спіной.

Каб убачыць святло сярод ночы,

Плоцім мы дарагою цаной.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.