epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Святлу насустрач

Калі званка чакаеш тэлефоннага,

А тэлефон маўчыць і дзень, і месяц,

Не ведаеш,

як выйсці «з царства соннага»,

І тэлефон маўчаннем словы крэсліць.

 

І цішыня назойлівая, гулкая,

І паўза тэлефонная такая,

Няхай агорне нас

Здагадкай-думкаю:

Магчыма хтось ад нас

званка чакае.

 

З сустрэчамі бывае штось падобнае —

Наскучыць аднаму

сядзець за печчу,

Надыдзе паласа бязлюддзя цёмная,

Святлу сустрэч ідзіце на сустрэчу.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.