epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Святы прамень

Паціху поўз старэння лёд

Да сэрца, нішчыў мары.

Лёс вострым плугам кожны год

Маршчыны клаў на твары.

 

Час-сейбіт у душы маёй

Высейваў смутку зерне.

І над прыцішанай зямлёй

Спусціўся сум вячэрні.

 

Ды тое ўсё — ўсё, што было,

Гады не зруйнавалі.

Падзей тых, дзён, гарыць святло

Не ў менш жывым напале.

 

І мой світанак, ясны дзень,

Мой вечар «ля парога»,

Не згаснуць, як святы прамень,

Падараваны Богам.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.