epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Святыя храмы

Хоць я паэт, ды што з таго?

Пытанне гэта без адказу.

Мой верш маўчыць, калі яго

Ніхто не прачытаў ні разу.

 

О колькі вершаў ёсць «нямых»,

Маўчаць душ нашых абярэгі.

Уклалі талент, сэрца ў іх

Таленавітыя калегі.

 

У кожнага паэта ёсць

Свой творчы свет, не свет агульны.

Цікавы верш — жаданы госць,

Яму ў душы жывой утульна.

 

Духоўны, каб агонь не згас,

Як прад аслеплымі кратамі,

Вунь — крамы кніжныя для вас,

Бібліятэк святыя храмы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.