epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сведкі трагічных падзей

Быццам асколачкі ночы,

Цьмяна блішчаць у людзей

Згаслыя, сумныя вочы —

Сведкі трагічных падзей.

 

Сведкі зняваг незлічоных,

Здзекаў, пакутаў, маны...

Цьмяных асколкаў — мільёны,

Толькі не грэюць яны.

 

Кволай надзеі праменьчык

Малаўцяшальны для нас...

Як ажывіць той агеньчык,

Што непрыкметна пагас?


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.