epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Светаўспрыманне

У маім стане пазайздросціш болю,

Якога лёс

Пакуль што не прыдумаў,

Бо тое, што было

яго ніколі

Не пераўзыйдзе

час пакут і сумаў.

 

Што меў я за душой,

з душою разам,

Пад гмахам незваротных страт

Счарнела.

А тое, што туды усе мы ляжам —

Кагосьці суцяшала альбо грэла?

 

Абстрактнасць думак

грэе нас часова,

Салодкі сон —

ды прыйдзе прачынанне.

Бязлітасна рэальнасць і сурова

Мяняе наша светауспрыманне.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.