epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Свой лёс

Пазваў далягляд за сабой

Удалеч пад сінню нябес.

Жытнёвага поля прыбой

Спыніў насцярожаны лес.

 

Не маючы іншых уцех,

Чым тут дажываць у цяні,

Удалеч ён сам бы пабег,

Ды ўтрымліваюць карані.

 

Расхрыстаны вецер панёс

Аблокаў шматкі — дагані!..

У кожнага толькі свой лёс

І крылы свае, й карані.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.