epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Свой шлях

Дарога — не дарога,

Калі ў канцы — тупік.

Не знойдзеш там нічога,

Апроч адчаю крык

 

Стаіць бядак застылы,

У сэрцы стома-цьма.

Патрачаныя сілы

Ў пустую, задарма.

 

Цягнуў з маленства лямку

Круціўся сяк і так.

Відаць не ў тым напрамку

Цягнуў свой воз бядак.

 

Цягнуў свой воз адважна,

А вынік?.. Ох ды ах...

О, як жа гэта важна

Знайсці ў жыцці свой шлях.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.