epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Таямніца

Я зусім не такі,

Як пры рэдкіх спатканнях.

А які я? Які?

Без адказу пытанне.

 

Сёння — сонца прамень,

Заўтра — горыч ад гора.

Зноў які будзе дзень?

Не такі, як учора.

 

Нашых лёсаў разгад —

Без разгаду спрадвеку.

Невядомага шмат

Для сябе ў чалавеку.

 

Бралі мы пакрысе

З усіх жніваў насенне.

Ў кожным якасці ўсе

Аж ад светаўтварэння.

 

Гляну я на бакі,

Ўсё імкнецца змяніцца.

Дык які я? Які?

Й для мяне таямніца.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.