epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Тайна

— Мы з вамі недзе бачыліся...

Дзе?

Калі і як?

Ну, нагадайце штосьці.

Магчыма — у юнацтве?

Ў маладосці?

Гады — яны, як кроплі на вадзе.

 

Яна зачырванелася: — Ды ты...

І змоўкла з недаказаным дакорам.

Я помніў час далёкі, залаты,

Я — хітраваў,

я ратаваў свой сорам.

 

І ад яго, ад сораму майго,

Гарэла сэрца,

білася адчайна.

Ці ж мог не помніць я

ўсяго таго...

Чаго ўсяго таго?..

А гэта — тайна.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.