epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Так і штарміць

Ад першага дня

да апошняга дня,

То ўздыме жыццё,

То абрыне.

І кожны мой твор

для мяне – вышыня,

І кожны мой зборнік –

Вяршыня.

 

Вось так і штарміць

мой няўрымслівы лёс,

Ды так, што ў вачах,

часам, цёмна.

На горкіх няўдачах

вучыўся я й рос –

Настырна,

Няўхільна,

Нястомна.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.