epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Так не будзе

Адным — пражыць сумленна — шчасце,

Другім — на грошы б квапіцца,

Каму — ў гісторыю папасці,

Каму — ў яе б уляпацца.

 

Ды так не будзе, хто што хоча,

Хоць лопніце вы тут усе.

Між вас вунь курка — квохча, квохча,

А яйка так і не знясе.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.