epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Такая вось жанчына!

Жыццёвае улонне

Падзеямі віруе.

Жанчына наша сёння

Сучаснасцю кіруе.

 

Убок яна не зверне,

Да мэты мужна дойдзе.

Жанчына — і на ферме,

Ў культуры й на заводзе.

 

Жанчына й на эстрадзе

У спорце, медыцыне.

Жанчына і ва уладзе,

Й пагоны носіць чынна.

 

Сям’я заўжды ў ажуры,

Каб крок назад — ніколі!

Яна — ў літаратуры,

Ў парламенце і ў полі.

 

І ў міністэрскім крэсле

Кіруе.

Малайчына!

Сама свой лёс узнесла —

Такая вось жанчына!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.