epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Такі мой лёс

Нясу свой крыж... Цягну жыццёвы воз,

Які штогод цяжэй я нагружаю.

Такі мой лёс... А што такое лёс?

Ці ён мяне, ці я яго ствараю?

 

А кажуць — нарадзілася дзіця,

А з ім і лёс яго да скону. Кіньце!

Мы самі крывім, правім шлях жыцця

Альбо блукаем, нібы ў лабірынце.

 

Я мог бы ўлегцы йсці, не гнуць спіну

І скразнякам у галаве даць волю.

І ўсё ж нясу свой крыж і воз цягну —

Не Бог, а сам я выбраў гэту долю.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.