epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Такі ўжо лёс

Спыталася ў вярбы рачулка:

— Што так панікла галавой?

Ці ж у цябе

няма прытулку?

З табою я

І бераг мой.

 

Падол твой

асвяжаюць росы,

Па-над табою —

неба сінь.

Твае расплеценыя косы

Ў маю ўструменьваюцца плынь.

 

Вярба ўздыхнула:

— Я над кручай

Сумую ў спёку

І ў мароз.

Бо я названая плакучай,

Такі ўжо мне

дастаўся лёс.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.