epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Такі вось дарунак...

Мне семдзесят пяць...

У мінулым шуміха.

Жыву паміж даўніх і будучых дат.

Мне семдзесят пяць...

Не святкую, бо ціха

Згасае сястра, умірае мой брат.

 

Такі вось дарунак жыццё прыпадносіць...

Які юбілей, калі вісне бяда?

Гучаць віншаванні, а сэрца галосіць,

Глытаю гарэлку — яна, як вада.

 

А быў жа, як цуд, юбілей папярэдні,

І прадпапярэдні, і іншыя ўсе.

Гады паміж імі, нібыта імгненні,

А што ўжо наступны з сабой прынясе?

 

Цяпер успамінаў вясёлкавасць тую

З апошняе сілы да сэрца цягну.

На іх і пакутую, з імі святкую,

І імі, пяшчотна спавіты — засну.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.