epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Такое раздолле!

За вёсачкай нашай

такое раздолле,

Здаецца, ад хаты за крок —

Названае некім

Вялікае Поле,

Галінаўца,

Скрыня,

Барок.

 

А водар які ад бяроз,

што на ўскраі

Развесілі косы свае.

А ветрык ласкавы,

нібыта «бай-баю»

Усяму наваколлю пяе.

 

Тут неба само,

як над Храмам званіца,

А сонца —

як з золата крыж.

Глядзіш — і не можаш

ніяк наталіцца

Прыродай —

нібыта ўсё сніш.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.