epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Таму пішу

Верш...

Проза...

Думкі на паперы...

Ці зацікавяць сёння? Не?

Няўжо я стукаюся ў дзверы,

Якія не адчыняць мне?

 

«Дык гэта творы ўсё пустыя!» —

Чуваць з нятворчага кутка...

На жаль, такое кажуць тыя,

Хто не чытаў ані радка.

 

Хто продкаў не любіў ніколі,

Той, хто не зведаў шчырых слёз

Той, хто не з’еў і грама солі

З людзьмі, сярод якіх узрос.

 

Жыць бездухоўна немагчыма,

Таму — пісаў,

Таму — пішу.

Надзённым хлебам і грашыма

Ніхто не наталіў душу.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.