epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Тчк

Я, сынок, раскажу...

Бы...

Калі...

Веда...

Оў...

Я тваіх, мама, слоў

не пачуў, паўтары.

Ад птушынага спеву

не чулі мы слоў —

Ах, як лес гаманіў

на вячэрняй зары.

 

Я да мамы на лаўку

ў той вечар падсеў,

Каб ёй выказаць думак

хвалюючых рой.

Сотні, тысячы сэрцаў птушыных

Праз спеў

Падпіралі

Вячэрняе неба сабой.

 

І штовечар,

Штораніцу,

Поўніўся свет

Непаўторным гучаннем,

як казкаю лёс.

Цішыню упрыгожваў

птушыны канцэрт,

Душы,

Думкі,

Зямлю і бязмежжа нябёс.

 

Сёння ў нашых лясах,

у прыхатнім садку,

Ані птушкі нідзе,

анідзе матылька,

Не пачуць салаўя,

ні пі-і-і, ні ку-ку —

Вось і ўся тэлеграма жыцця —

Тчк.

 

Колькі часу прайшло,

шэсцьдзесят нейкіх год,

А аглухлі лясы,

а знямелі сады.

Натуральнасць жыцця

рэзка крочыць на звод,

Мы бяздумна кіруем сябе

Ў нікуды.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.