epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Тэма тэм

Аж ад першага дня, да апошняга дня,

Мітусня, мітусня, мітусня.

 

Кожны прагна імкнецца ў мякіне-жыцці

Хоць бы зернейка сэнсу знайсці.

 

А пакуль хтосьці знойдзе яго, або не,

І жыццё непрыкметна міне.

 

Не сціхае над тэмаю тэм балбатня —

Штó жыццё? Сэнс усё-такі ці мітусня?

 

Не апошняя скрыпка у спрэчцы мы ўсе,

Сэнс жыцця для адных, як сляды на расе,

 

Сонца раніцай блісне — і знікнуць сляды

Значыць крочаць такія сляды ў нікуды.

 

Дык няўжо мітусня нашых дзён і гадоў?

Значна больш ад яе мы пакінем слядоў.

 

Сэнс жыцця, як заўсёды, у кожнага свой —

У мякіну за зернем і я з галавой.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.