epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Тэст

Ўсё можна лёгка пабароць,

Злосць перашкодаў, боль пакут,

Каб ні ўпартых дзён аброць,

Каб ні складаных год хамут.

 

Перапляценне дзён і год,

Накрыжаванне спраў, падзей,

Хоць ацяжарваюць узлёт,

Ды загартоўваюць людзей.

 

Як тэст — выпрабаванняў час,

О, трэба й цяжкасці цаніць.

Жыццё таму штурхае нас —

Не ўдарыш — звон не зазвініць.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.