epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Тэт-а-тэт

Мы не маглі прыйсці

у гэты свет

Папіць,

Паесці,

Ўцешыцца —

І згінуць.

Ды кожны з нас —

з сабою тэт-а-тэт,

Ці ж можам мы

сябе з сябе адрынуць?

 

Мы п’ем, ядзім,

мы цешымся, але

Другое «я»

не заўважаць не можам —

Што маем на

духоўным мы стале?

Што сквапна спажываем,

а што множым?

 

О, каб у кожнай

галаве адна,

Хаця адна бы

звіліна ўскрыяла:

— Хто мы ў жыцці?

Якая нам цана? —

Займелі б новых звілін мы нямала.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.