epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

То рэбус, то...

Якая незнаёмая дарога —

То бор густы,

То ельнік малады.

Тут кожны паварот,

як засцярога,

Тут кожнае віхлянне —

ў нікуды.

 

І лес тут марыць

патаемна-думна,

І мне па ёй

ідзецца весяло.

Па ходжанай дарозе

крочыць сумна,

Дзе ўсё на вочы

ўжо даўно «лягло».

 

Ў дарозе мы —

вакол падзей аблога,

Рыхтуе нам сюрпрызы

кожны год.

І добра, што жыццёвая дарога —

То рэбус,

То таемны паварот.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.