epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

То сюрпрыз, то капрыз

Жыццё —

То плато, то лагчына,

То неверагодны

Віраж.

То жорстка рэаліць

Няспынна,

То жорсткападманны

Міраж.

 

Жыццё —

То прыцішвае нораў,

Яно — то сюрпрыз,

То капрыз.

Хоць цяжка

ўздымацца угору,

Цяжэй

Апускацца уніз.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.