epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Толькі сумленне!

Я натыкаюся на памылкі,

Я спатыкаюся аб грахі,

Я аб няшчырасць ламаю падкрылкі,

Блытаюць ногі бяздушша імхі.

 

Ад непатрэбшчыны гэтай збавенне,

І паваліцца ад іх не дае —

Толькі сумленне!

Толькі сумленне!

Компас духоўнасці, крылы мае.

 

Сэрца ад фальшы сумленне ратуе —

Як аб яго спатыкнуцца магу я?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.