epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Толькі тут

Расхініцеся, далягляды,

Распаляйся, душы агмень,

Хай пашырацца зоркапады,

Хай ва ўсю распраменіцца дзень.

 

Ветру цесна пад небасхілам,

Думкам вольна вышэй аблок.

І ляціць да мясцінаў мілых

Сэрца, нібы ў агонь матылёк.

 

Сэрцу дорага, сэрцу блізка

Калыханка былога — з даля.

Вёску родную, быццам калыску

Закалыхвае маці-зямля.

 

Думкі, мары, душа — супольна

Бласлаўляюць мой родны кут.

Толькі тут даляглядам вольна,

Слёзы шчырыя — толькі тут.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.