epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Толькі вышэй

Множыць жыццё абароты,

Сцішыць бы іх, прытрымаць.

Я адчуванне палёту

Перастаю адчуваць.

 

Дождж паглынае абшары

Сонечнасць дня — туманы́,

Абезружоўваюць хмары

Звонкі світанак вясны.

 

Прэч і ад снежных заносаў,

Ад безгаловіц хутчэй.

Толькі вышэй сінь нябёсаў,

Сонечнасць, зорнасць начэй.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.