epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Трагедыі

Трагедыі...

Мясцовыя, глабальныя —

За векам век

След за сабою нёс.

Званы... званы...

Жалобна-памінальныя

Не абмінулі аніводзін лёс.

 

З чаго яно, жыццё?

З святочнай радасці?

З працоўных намаганняў?

З пі ды еш?

Ці з непазбежнай

І рэальнай чаднасці:

Сколь ні жыві —

Усё адно памрэш?

 

Ці не таму трагедыі ўгрызаюцца

Ў жывую плоць жыцця,

Валтузяць нас,

Каб кожны дзень,

Як лустачку з акраіцы,

Цанілі мы —

Адпушчаны нам час?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.