epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Трэба!

Вышэй сябе я б скочыць рады —

І трэба скокнуць!

Трэба!

Што там хаваюць далягляды?

Якое яно, неба?

 

Я рукі расхіну наўзлётку,

Міну лясы, пагоркі —

Які ён, месяц ціхаходкі?

Якія яны, зоркі?

 

Я з вышыні гадоў суквецця

Зірну на ўсё ў ахвоту —

Які я быў у гэтым свеце?

Ці варты я узлёту?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.